Пачата работа па распрацоўцы праекта Нацыянальнай стратэгіі на перыяд да 2035 года

- 11:47Інфармацыйная гадзіна

Пастановай Савета Міністраў № 392 ад 25 мая 2018 года створана міжведамасная рабочая група па падрыхтоўцы праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт урада.

Рабочая група будзе займацца метадалагічным кіраўніцтвам і каардынацыяй падрыхтоўкі праекта стратэгіі. Групу ўзначаліў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

Пастановай створаны сектаральныя групы па асноўных кампанентах устойлівага развіцця для падрыхтоўкі праекта. Кіраўніком сектаральнай групы па сацыяльных пытаннях “Чалавек і высокі ўзровень якасці яго жыцця” назначаны першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Сектаральную групу па эканамічных пытаннях “Канкурэнтаздольная інавацыйная эканоміка” ўзначаліў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Міністэрству эканомікі даручана да 15 ліпеня 2018 года на аснове аналізу сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і актуальнасці стану нацыянальнай эканомікі забяспечыць падрыхтоўку знешніх і ўнутраных умоў развіцця эканомікі, асноўных макраэканамічных параметраў і накіраваць іх зацікаўленым.

Мінэканомікі неабходна накіраваць канцэпцыю Нацыянальнай стратэгіі і метадычныя рэкамендацыі для распрацоўкі праекта Нацыянальнай стратэгіі рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям для падрыхтоўкі прапаноў аб доўгатэрміновым развіцці сфер і галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з улікам спалучанасці з Мэтамі ўстойлівага развіцця.

Сектаральным групам даручана падрыхтаваць прапановы ў канцэпцыю Нацыянальнай стратэгіі, у тым ліку аб асноўных індыкатарах, што характарызуюць развіццё рэспублікі, і метадычныя рэкамендацыі для распрацоўкі праекта Нацыянальнай стратэгіі з улікам спалучанасці з Мэтамі ўстойлівага развіцця.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям на аснове канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі і метадычных рэкамендацый для распрацоўкі праекта стратэгіі да 1 сакавіка 2019 года неабходна прадставіць у Міністэрства эканомікі прапановы аб доўгатэрміновым развіцці сфер і галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

У сваю чаргу Міністэрства эканомікі павінна ўнесці ў Савет Міністраў праект стратэгіі да 1 снежня 2019 года.