Пачатак настаўніцкага шляху

- 11:54Адукацыйная прастора
Лепшыя маладыя спецыялісты Драгічыншчыны

Днямі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці падвялі вынікі раённага конкурсу маладых спецыялістаў “Пачатак вялікага шляху”, які праводзіцца з мэтай метадычнай падтрымкі маладых педагогаў, павышэння іх прафесійнага ўзроўню і выяўлення цікавага вопыту работы.

Лепшыя маладыя спецыялісты Драгічыншчыны— Конкурс складаўся з двух этапаў — адборачнага і творчага, — расказала загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Н.І.Каласей. — Падчас адборачнага этапу 8 удзельнікаў пісалі эсэ пра настаўніцкую прафесію па адной з некалькіх прапанаваных тэм і праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах. Пры іх правядзенні маладыя спецыялісты паспяхова карысталіся сучаснымі сродкамі і тэхналогіямі навучання, умела вызначалі мэты заняткаў, актыўна працавалі з дзецьмі. Большасць канкурсантаў аптымальна размеркавала час на ўроку. Падабраныя вучэбныя матэрыялы адпавядалі ўзроўню ведаў школьнікаў і іх узросту.
У другі этап конкурсу выйшлі 6 педагогаў. Настаўнікі рабілі самапрэзентацыю, шукалі выйсце з праблемных псіхолага-педагагічных сітуацый, абаранялі праект “Урок будучага”, разважалі над выказваннямі знакамітых людзей і спаборнічалі ў аратарскім майстэрстве.
Па рашэнні журы лепшым маладым спецыялістам прызнана настаўніца англійскай мовы гімназіі Драгічына Вольга Сяргееўна Лагодзіч. На другім месцы — настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 2 Драгічына Вікторыя Аляксандраўна Лебедзева, на трэцім — настаўнік нямецкай мовы Гутаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Сяргей Міхайлавіч Гук. Астатнія ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны ў розных намінацыях.

 

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

hryshkevich@ng-press.by