Пачуць голас сэрца

У кожнага чалавека ёсць прызванне да пэўнай прафесіі. Трэба толькі своечасова пачуць голас сэрца. Невядома, як бы склаўся прафесійны лёс Рыгора Уладзіміравіча Ёкіша, калі б ён больш за 30 гадоў назад не прыйшоў працаваць у Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці.

День мужчин — в феврале, не секрет.
И нам праздновать его нравится!
Сколько мир стоит на Земле,
Столько сила мужская славится!

Проверялось огнём и мечом:
И не тонет в воде, и не плавится.
Сколько глазом окинешь кругом,
Столько доблесть мужская славится.

Прочно, стойко мужское плечо,
В горе-радости не сгибается.
Сколько миру пришлось горячо,
Столько верность мужская славится.

Справедливость, гуманность и честь,
Как всегда, от мужчин ожидается.
Сколько слёзы, обман, горе, месть…
Столько смелость мужская славится.

От всех женщин охапки цветов
Вам с любовью дарить полагается.
Сколько мир стоит на Земле,
Столько мудрость мужская славится!

Вера ЧУХЛЕЙ,
ветеран педагогического труда.

Будучы педагог дадатковай адукацыі з дзяцінства любіў канструяваць, асабліва авіямадэлі. Марыў зрабіць уласную. Але гэта дапытліваму хлапчуку не ўдавалася.

— Усё змянілася з пачаткам урокаў фізікі, якую выкладала цудоўны педагог Ала Пятроўна Амельянюк, — гаворыць Рыгор Уладзіміравіч. — Менавіта яна паўплывала на выбар маёй будучай прафесіі. Памятаю, як вельмі часта пасля ўрокаў мы распрацоўвалі новыя мадэлі самалётаў, якія потым запускалі на школьнай тэрыторыі. 

Р.У.Ёкіш вучыўся ў Паўночнадзвінскай школе тэхнікаў, дзе рыхтавалі ракетчыкаў для атамных падводных лодак. Пасля заканчэння ўстановы служыў у ваенна-марскім флоце. Быў накіраваны на атамны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння, які дыслацыраваўся на Камчатцы. Але нават у марскіх глыбінях не забываў пра любімае захапленне і заўсёды браў з сабой у паход набор для пабудовы авіямадэлей. Да сённяшняга часу Рыгор Уладзіміравіч з радасцю ўспамінае розныя гісторыі, звязаныя са сваім хобі.  

— Ішлі гады, а дзіцячая мара зрабіць уласнымі рукамі мадэль радыёкіруемага самалёта ўсё не давала спакою, — прызнаецца Р.У.Ёкіш. — Хацелася заняцца любімай справай прафесійна, набрацца неабходнага вопыту, якім можна было б затым падзяліцца з кім-небудзь.

Любоў да дзяцей і авіямадэлізму прывялі Рыгора Уладзіміравіча ў тагачасны Дом піянераў і школьнікаў. Дырэктар установы ахвотна прапанавала маладому чалавеку работу, убачыўшы яго энтузіязм і прагу да працы. Так Р.У.Ёкіш узначаліў спачатку гурток па авіямадэляванні, а потым — па картынгу. Завочна скончыў факультэт працоўнага навучання тагачаснага Мазырскага педагагічнага інстытута імя Н.К.Крупскай.

На працягу 10 гадоў захоплены педагог рабіў з дзецьмі розныя мадэлі самалётаў і картынгаў. Многія выхаванцы Рыгора Уладзіміравіча дасканала авалодалі тэхнічнымі ўменнямі і навыкамі кіравання аўтамабілем, дзякуючы чаму з лёгкасцю атрымлівалі затым вадзіцельскае пасведчанне.

На жаль, па сямейных прычынах педагогу давялося на невялікі час пакі­нуць любімую работу. Але дзе б ён ні працаваў, яго душа ўсё роўна імкнулася да тэхнічнага мадэлявання. У 2014 годзе Р.У.Ёкіш вярнуўся ў Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, дзе зноў заняўся з навучэнцамі рознымі вынаходствамі. Педагог адразу знайшоў агульную мову з падлеткамі. І гэта ня­дзіўна. Іх аб’ядноўвалі цікавасць да тэхнікі і вялікае жаданне ствараць што-небудзь новае.

Пад кіраўніцтвам Р.У.Ёкіша дзеці ў аб’яднаннях па інтарэсах “Авіямадэляванне” і “Картынг” вырабляюць самаробную тэхніку з дэталей, якія ўжо нідзе не выкарыстоўваюцца, за выключэннем рухавікоў. Свае ідэі юныя вынаходнікі чэрпаюць з інтэрнэту ці прыдумваюць самі. Вынікі радуюць. Выхаванцы Рыгора Уладзіміравіча ўжо зрабілі два картынгі. У планах — купіць яшчэ адзін рухавік і зрабіць штосьці асаблівае. 

Сакрэт поспеху навучэнцаў відавочны. Педагог заўсёды падкажа, параіць, дапаможа, падтрымае. Дзеці надзвычай адказна адносяцца да заняткаў, прыслухоўваюцца да парад, праяўляюць ініцыя­тыву. Р.У.Ёкіша радуе, што многія яго выхаванцы звязалі далейшае жыццё з тэхнічнымі спецыяльнасцямі. Значыць, ён стараўся недарэмна.

— У аб’яднаннях па інтарэсах дзеці могуць знайсці сябе, заняцца тым, што можа спатрэбіцца ў будучыні, — заўважае Рыгор Уладзіміравіч. — У кожнага ёсць любімая справа, у якую ўкладваецца частка душы. Галоўнае — захапіць дзіця, а потым паступова развіваць яго здольнасці. Хлопчыкі, якія прыходзяць на мае заняткі, любяць пілаваць, круціць гайкі, збіраць дэталі, прыдумваць новае і ўвасабляць яго ў рэальнасць. Тэхнічныя веды спатрэбяцца не толькі пры паступленні ва ўстановы прафесійнай і вышэйшай адукацыі, але і ў жыцці. Сёння ва Узброеных сілах любой краіны шырока выкарыстоўваюцца беспілотныя лятальныя апараты, якімі трэба ўмець кіраваць.

У Р.У.Ёкіша займаюцца не толькі хлопчыкі. Некалькі гадоў назад да яго прыйшла дзяўчынка, бацька якой працаваў камбайнерам. Разам з ім яна часта ездзіла на трактары і ведала тэхніку значна лепш, чым хлопчыкі. Дзяўчынка аказалася вельмі здольнай, хутка разабралася ў будове рухавіка і без праблем асвоіла картынг. 

Рыгор Уладзіміравіч — таленавіты педагог і чалавек з добрымі душэўнымі якасцямі. Для дзяцей ён не столькі настаўнік, колькі найперш надзейны сябар, да якога заўсёды можна звярнуцца па дапамогу. Каб быць на адной хвалі з сучаснымі падлеткамі, разумець іх патрэбы і інтарэсы, Р.У.Ёкіш стараецца ісці ў нагу з часам: чытае спецыяльную літаратуру, займаецца самаадукацыяй. Ён таксама захапляецца паляваннем, любіць гуляць па лесе, каб пабыць сам-насам з прыродай.  

Кацярына ЛЕЛЕС,
выхаванка аб’яднання па інтарэсах “Юны рэпарцёр” Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці.