Пад крыламі Белай Русі

Прыярытэтныя сферы работы грамадскай арганізацыі “Белая Русь” у сярэдняй школе № 14 Пінска — сацыяльна-духоўнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: гэта дапамога дзецям сацыяльна-педагагічнага цэнтра, адзінокім пажылым людзям, малазабяспечаным і мнагадзетным сем’ям.

Шмат увагі ўдзяляецца дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Творчы калектыў школы з дапамогай гарадскога аб’яднання “Белая Русь” ладзіць сумесныя дабрачынныя канцэрты і акцыі.

Дзейнасць першаснай арганізацыі папулярызуецца сярод дзяцей і падлеткаў. Так, навучэнец школы № 14 Пінска Яўген Казакевіч атрымаў дыплом І ступені ў конкурсе “Залатое пяро Белай Русі”.

Важнае месца ў дзейнасці “Белай Русі” займае грамадзянска-патрыятычны кірунак. Летась па ініцыятыве старшыні першаснай арганізацыі Юліі Валер’еўны Падшывалавай школа ўпершыню далучыліся да акцыі краін Садружнасці “Бессмяротны полк” і стварыла сваё палатно бессмяротнага палка, якое было прысвечана памяці герояў-франтавікоў.

Юлія ПАДШЫВАЛАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, старшыня п.а.
грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сярэдняй школы № 14 Пінска.