Пад сталічным брэндам

- 17:24Адукацыйная прастора

У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 1507 навучэнцаў школ, гімназій, устаноў прафесійна­тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска (летась — 1442). Найбольшую колькасць удзельнікаў аб’яднала алімпіяда па матэматыцы — 198 чалавек.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы арганізоўваліся па 18 прадметах. Базамі для іх правядзення сталі 13 устаноў адукацыі сталіцы. Так, алімпіяда па рускай мове і літаратуры прайшла на базе гімназіі № 24, па беларускай мове і літаратуры — на базе гімназіі № 14, па замежных мовах — гімназіі № 7. Юных знаўцаў матэматыкі сустракалі ў сярэдняй школе № 19, а аматараў гісторыі і грамадазнаўства — у гімназіі № 5. Веды па фізіцы і астраноміі навучэнцы паказвалі ў гімназіі № 36, па біялогіі — у гімназіі № 146 і на біялагічным факультэце БДУ, па інфарматыцы — у гімназіі № 10. Юных хімікаў гасцінна віталі ў сярэдняй школе № 22 і на хімічным факультэце БДУ, знаўцаў геаграфіі — у сярэдняй школе № 61. Алімпіяда па фізічнай культуры і здароўі прайшла на базе сярэдняй школы № 204. Свае залатыя рукі змаглі прадэманстраваць удзель­нікі алімпіяды па абслуговай і тэхнічнай працы ў сярэдніх школах №№ 25 і 26.

Як расказала начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ілюшчэня, па выніках алімпіяды 673 навучэнцы ўзнагароджаны дыпломамі: 131 — І ступені, 203 — ІІ ступені, 339 — ІІІ ступені і 177 навучэнцаў адзначаны пахвальнымі водзывамі. Летась, дарэчы, дыпломы ўручаны 647 удзельнікам алімпіяды.

Сярод раёнаў лідзіруюць Фрунзенскі, Маскоўскі і Ленінскі. Традыцыйна лепшыя сярод раёнаў па вучэбных прадметах адзначаны кубкамі. Так, навучэнцы Фрунзенскага раёна заваявалі кубкі па рускай мове і літаратуры, іспанскай мове, гісторыі і грамадазнаўстве, інфарматыцы, геаграфіі, хіміі, навучэнцы Маскоўскага раёна — па матэматыцы, фізіцы, астраноміі, фізічнай культуры і здароўі, кітайскай мове. Прадстаўнікі Ленінскага раёна ўдастоены кубкаў па беларускай мове і літаратуры, біялогіі, абслуговай працы, хіміі, навучэнцы Цэнтральнага раёна — па нямецкай і французскай мовах. Юныя інтэлектуалы Савецкага раёна адзначаны кубкамі па англійскай мове і тэхнічнай працы. Такім чынам, самую вялікую колькасць кубкаў заваяваў Фрунзенскі раён (7 кубкаў). У Маскоўскага раёна — 5 кубкаў, у Ленінскага — 4, у Цэнтральнага і Савецкага — па 2 кубкі.

Па колькасці заваяваных дыпломаў сярод гімназій у лідарах апынуліся гімназія № 41 Маскоўскага раёна (46 дыпломаў), гімназія № 7 Партызанскага раёна (21 дыплом), гімназія № 10 Маскоўскага раёна (20 дыпломаў), гімназія № 29 Цэнтральнага раёна (19 дыпломаў), гімназія № 1 Ленінскага раёна (18 дыпломаў) і гімназія № 13 Фрунзенскага раёна (17 дыпломаў).

Сярод школ горада лідзіруе сярэдняя школа № 73 Першамайскага раёна (6 дыпломаў). Сярэднія школы №№ 30, 85, 94, 159 дзеляць 2-е месца (па 5 дыпломаў),  сярэднія школы №№ 47, 111, 137, 34 дзеляць 3-е месца (па 4 дыпломы).

З году ў год бліскучыя вынікі паказваюць выхаванцы настаўнікаў матэматыкі Барыса Барысавіча Камракова, Леаніда Іванавіча Лаўрыновіча, Таццяны Уладзіміраўны Валахановіч (гімназія № 41), настаўніцы фізікі Таццяны Эдуардаўны Шарамед, настаўніцы біялогіі Таццяны Пятроўны Гамянюк (гімназія № 10), настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святланы Ана­тольеўны Дзяшук, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ула­дзіміра Пятровіча Казлоўскага (гімназія № 1). Свае веды, эрудыцыю, кем­лі­васць паспяхова прадэманстравалі вучні настаўніц англійскай мовы Алены Алегаўны Стэфановіч, Людмілы Віктараўны Мартыненка, настаўніц хіміі Людмілы Паўлаўны Голад, Таццяны Іванаўны Астанькевіч з гімназіі № 7, настаўніцы біялогіі Таццяны Аляксандраўны Кучміставай, настаўніцы хіміі Марыі Юзэфаўны Жыгала, настаўніцы фізікі Юліі Пятроўны Брэль з гімназіі № 41 і інш.

Перамогі школьнікаў на алімпіядзе — гэта вынік іх высокай працаздольнасці, стараннасці і ўпартасці, мэтанакіраванасці і прафесіяналізму іх настаўнікаў, умоў, якія створаны на адукацыйнай прасторы горада, а таксама вынік сістэмнай работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі, што склалася ў сталіцы.

Па выніках гарадскога этапу алімпіяды сфарміраваны каманды для ўдзелу ў заключным этапе, складзены графік правядзення вучэбна-трэніровачных збораў па падрыхтоўцы да яго.

Наталля КАЛЯДЗІЧ.