Падарожжа праз стагоддзі

- 10:12Сацыяльны ракурс, Соцыум

Тыднёвае падарожжа па Беларусі здзейснілі 30 маладых сем’яў. Апошні прыпынак “Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Традыцыя” зрабіў у сталіцы, завяршыўшы святочны праект.

Старт праекту быў дадзены 14 кастрычніка, у Дзень маці, у Полацку. Ён аб’яднаў 30 маладых сем’яў з розных куткоў Беларусі. Маршрут аўтацягніка склаў больш за 1700 км і ахапіў 18 населеных пунктаў. У кожным з іх удзель­нікі пакідалі напамін аб праекце — сімвал аўтацягніка, які свеціцца. Апошні такі сімвал яны ўручылі ў Мінску міністру адукацыі Андрэю Іванцу. А ён у сваю чаргу наўзамен падарыў усім удзель­нікам праекта памятныя падарункі.

— На гэтым бацькоўскім тыдні паміж двума асноўнымі сямейнымі святамі — Днём маці і Днём бацькі, які ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне, — было прынята рашэнне правесці маладзёжны праект, у якім паўдзельнічалі маладыя сем’і з усіх рэгіёнаў. За гэты тыдзень яны азнаёміліся з гісторыяй, культурай, з традыцыямі нашай краіны, прынялі ўдзел у шэрагу розных акцый — працоўных, культурных, культурна-асветніцкіх. Упэўнены, што, вярнуўшыся дадому, яны яшчэ больш будуць ганарыцца нашай краінай — Рэс­публікай Беларусь, — сказаў
Анд­рэй Іванец. 

Па словах Настассі Бядулінай, кіраўніка праекта, “Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Традыцыя” далучае моладзь да захавання гістарычнай памяці, нашай спадчыны, нашых традыцый. У гэтым — галоўная яго ідэя. Праект прахо­дзіць ужо трэці год, але ўпершыню ў фармаце аўтацягніка ўдзел у ім узялі маладыя сем’і.

 

Чытайце матэрыял Паліны Новік у нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.