Падарожжа ў гісторыю

- 9:47Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Будучы настаўнікам-метадыстам, настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 1 Ліды Вольга Буката праводзіць шмат майстар-класаў для калег. Разам з тым, не шкадуе сіл і часу на падрыхтоўку цікавых урокаў для сваіх вучняў. 

Урокі Вольгі Мікалаеўны не проста цікавыя. Яны, як захапляльнае падарожжа з прыцягальным візуальным радам і займальным зместам. Не сакрэт, што цікавасць да прадмета фарміруе педагог. Менавіта яго веды і адносіны з’яўляюцца асновай вучнёўскай матывацыі. Бо матывуючы, настаўнік не толькі дзеліцца сваімі ведамі, дапамагае асвоіць розныя спосабы пошуку інфармацыі, але і заражае сваёй дапытлівасцю, імкненнем да пазнання і самаўдасканалення. 

І дапытлівых вучняў у педагога дастаткова, а некаторых такая зацікаўленасць прыводзіць да пераможнага п’едэстала на рэспубліканскай алімпіядзе ці міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Упэўнена, што былыя вучні Вольгі Мікалаеўны Максім Бучынскі і Аляксандр Лупянкоў да сённяшняга дня памятаюць адчуванні радасці і гордасці ад дыпломаў, якія заваявалі на Рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі.  

Каб зацікавіць прадметам, ва ўрочнай дзейнасці настаўніца аддае перавагу выкарыстанню візуальных медыятэкстаў, і ў першую чаргу — фатаграфіі. У сувязі з гэтым запатрабаванымі сталі такія метады і прыёмы, як “Гісторыя ў асобах”, “Помнік на карце”, “Назаві гістарычнае паняцце”, “Назва для фота”, “Кросенс”, “Аналіз па схеме”.

 

Чытайце матэрыял Вольгі Дубоўскай у нумары ад 9 снежня 2022 года.