Падарожжа ў мінулае

- 15:33Сацыяльны ракурс

Здавалася б, канікулы прыдуманы для адпачынку і забаў і дакладна не для вывучэння школьных прадметаў. Напрыклад, гісторыі. Але экскурсійная паездка ў Сулу даказала: вывучаць мінулае можна цікава, весела, захапляльна.

Фота да матэрыяла: Падарожжа ў мінулае.Усяго за 49 кіламетраў ад Мінска, на беразе маляўнічага сульскага возера, знаходзіцца незвычайнае месца, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца сувязь з мінулым.

Навучэнцы шостых і сёмых класаў нашай гімназіі пабывалі ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі “Сула”.

Ля варот дзяцей урачыста сустракаў конны эскорт. Экскурсанты наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўкі язычніцтва і капішчы, паўдзельнічалі ў стараславянскім абрадзе ачышчэння агнём, наведалі прыстань варагаў і пакаталіся па рацэ на дракары.

Фота да матэрыяла: Падарожжа ў мінулае.Дзецям паказалі сярэднявечны квартал, расказалі гісторыю замка, які аднаўляецца, далі магчымасць раскалоць камень, а ў зброевай майстэрні —выкаваць наканечнік на стралу.

Фота да матэрыяла: Падарожжа ў мінулае.Пасля наведвання залы Шляхецкай славы экскурсантаў пачаставалі ў кафэ пончыкамі з гарачай гарбатай.
У канцы экскурсіі кожны вучань пракаціўся на сапраўдным фаэтоне.

Фота да матэрыяла: Падарожжа ў мінулае.Гісторыя стала бліжэйшай, больш зразумелай і цікавай, а значыць, канікулы прайшлі не дарма!

Таццяна АПАЛОНІК,
класны кіраўнік 6 “А” класа гімназіі № 1 Навагрудка.