Падарунак сваімі рукамі

- 15:28Нам пішуць

Штогод 14 кастрычніка адзначаецца дата, якая не з’яўляецца афіцыйным святам, але для кожнага гэта дзень асаблівы.

Матулін дзень — так называюць яго дзеці. Усе мамы атрымліваюць віншаванні. Вось і ў сценах нашай групы прадоўжанага дня таксама рыхтаваліся да гэтага свята.

Падарунак, зроблены рукамі дзіцяці, найлепшы для матулі. Толькі ён захоўвае часцінку цеплыні і любові дзяцей. З якім жаданнем і натхненнем кожны маленькі першакласнік стараўся, каб менавіта яго падарунак быў самы лепшы!

Вельмі радасна, што ў маленькіх сардэчках жыве столькі цеплыні і любові да сваёй матулі… Хочацца, каб гэтыя пачуцці ў іх сэрцах засталіся назаўсёды!

Ж.С.БЕДУНКЕВІЧ,
выхавальнік групы прадоўжанага дня Любчанскай сярэдняй школы.