Падары радасць

Нядаўна ў ЦКРНіР Навагрудскага раёна ў рамках акцыі “Нашы дзеці” адбылася сустрэча выхаванцаў дашкольных груп з грамадзянамі сталага ўзросту і інвалідамі стацыянарнага структурнага падраздзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання.

Сустрэча атрымалася цёплая і душэўная. Бабулі не толькі прынеслі дзецямпадарункі, але і з задавальненнем расказвалі казкі і вершы, гулялі ў гульні.

Маленькія выхаванцы ўсім сэрцам перажывалі радасць і выказвалі яе праз цёплыя абдымкі з гасцямі. У момант расставання немагчыма было не расчуліцца да слёз.

Алена ГАЎРЫШ,
дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна.