Падары ўсмешку

- 15:04Нам пішуць

19 верасня 2018 гадоў ва ўстановах адукацыі Навагрудскага раёна праведзена абласная акцыя па прафілактыцы суіцыдальных паводзін “Падары ўсмешку”.

На працягу ўсяго дня навучэнцы і педагогі былі задзейнічаны ў мерапрыемствах, накіраваных на стварэнне пазітыўнага настрою, фарміраванне канструктыўных узаемаадносін у калектыве.

На інтэрактыўных стэндах “Жыццё выдатнае, таму што…” усе маглі напісаць выказванні да гэтага паняцця, пакінуць сваю ўсмешку ў выглядзе стыкера, размаляваць у яркія колеры чорна-белую зебру. У холах дэманстраваліся пазітыўныя відэаролікі. Валанцёры раздавалі бутафорскія ўсмешкі педагогам і навучэнцам, дзеці з радасцю рабілі фота на памяць. Навучэнцы сярэдніх класаў надзімалі першакласнікам шары і малявалі ўсмешкі, у сваю чаргу малыя спявалі ўрыўкі са знаёмых песень пра ўсмешку. Запамінальнай стала “Кветка пажаданняў” з пялёсткаў пазітыву і добрага настрою.

У сацыяльнай сетцы “УКантакце” быў размешчаны ўсмешлівы смайлік, які навучэнцы на працягу дня дарылі адно аднаму ў знак дружбы.

У класных калектывах педагогі-псіхолагі дыягнастычна вывучылі мікраклімат і эмацыянальны стан кожнага навучэнца.

Акцыя рэалізавана ў рамках штогадовага месячніка прафілактыкі суіцыдальнай актыўнасці сярод дзяцей і падлеткаў “Твой выбар — тваё жыццё”.

Кацярына КАРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.