Падары ўсмешку

Ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна прайшоў тыдзень інклюзіі “Планета дзяцінства”.

У першы дзень выступіла сацыяльны педагог школы Вера Іванаўна Папянюк, паведаміла дзецям аб мерапрыемствах тыдня і пра гісторыю Сусветнага дня інваліда. Вучні прагледзелі фільмы з цыкла “Кожны мае права быць розным”.

3 снежня вучні і настаўнікі ўзялі ўдзел у флэшмобе “На паветраным шары”: напісалі на паветраных шарах пажаданні людзям з абмежаванымі магчымасцямі і запусцілі ў паветра. Дзеці сталі арганізатарамі флэш-акцыі “Падары ўсмешку”: раздавалі смайлікі дзецям-інвалідам, якія навучаюцца ў нашай школе, а таксама настаўнікам і іншым вучням. Падчас акцыі “Падары падарунак іншаму” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі арганізавалі салодкі стол.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.