Падары ўсмешку

- 11:27Сацыяльны ракурс

З мэтай фарміравання ў дзяцей і падлеткаў навыкаў сацыяльнай актыўнасці і талерантнага станаўлення адно да аднаго навучэнцы Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у абласной акцыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін “Падары ўсмешку”, якая прайшла пад дэвізам “Жыццё цудоўнае!”. У ходзе акцыі кожны ўдзельнік на стэндзе, які быў размешчаны ў фае першага паверха ўстановы адукацыі, пакінуў сваё пасланне ў выглядзе смайліка або сэрца.

Потым дзеці і падлеткі з добрым настроем раздавалі жыхарам аграгарадка Гарадзечна смайлікі з сімпатычнай усмешкай, заклікалі навакольных дзяліцца выдатным настроем.

У сацыяльных сетках “УКантакце”, “Аднакласнікі”, “Інстаграм” навучэнцы ўстановы таксама актыўна дзяліліся ўсмешкамі — размяшчалі малюнкі з вясёлымі смайлікамі на сваіх старонках, адпраўлялі іх сябрам і знаёмым, абазначалі ўсмешкі хэштэгамі #акцыя, #падарыўсмешку, #усімдорымусмешкі, #жыццёцудоўнае.
У рамках акцыі я як педагог-псіхолаг правяла дыягнастычнае вывучэнне мікраклімату ў класных калектывах.

Акцыя прайшла ў атмасферы радасці і дала магчымасць навучыцца радавацца жыццю, дарыць усмешкі навакольным!

Марына МАЛІШЭЎСКАЯ,
педагог-псіхолаг Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.