Падарыць бібліятэцы кнігу

- 11:04Нам пішуць

Вядома, што кніга жыве, пакуль яе чытаюць. Дабрачынная акцыя “Падарыць бібліятэцы кнігу” была арганізавана ў 1 “А” класе гімназіі № 1 Навагрудка. Вучні разам з класным кіраўніком падарылі бібліятэцы свае любімыя кнігі.

Кніга — лепшы падарунак! Больш за 40 дзіцячых кніг былі перададзены дзецьмі бібліятэкару. Дарыць падарункі заўжды прыемна. Малайцы, першакласнікі!

Алена БУДЗІЛОВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 1 Навагрудка.