Падлеткам пра фінансы

Быць фінансава адукаваным сёння не толькі важна, але і прэстыжна. Нездарма кажуць, што правільнае распараджэнне фінансамі — гэта ключ да фінансавага дабрабыту.

Фінансавая дасведчанасць дапамагае эфектыўна планаваць і правільна выкарыстоўваць асабісты бюджэт, прымаць прадуманыя інвестыцыйныя рашэнні, арыентавацца ў паслугах банкаў.

А як зразумець, ці дасведчаны вы фінансава. Адказ паспрабавалі знайсці старшакласнікі Поразаўскай сярэдняй школы падчас бацькоўскага майстар-класа “Фінансавая дасведчанасць для падлеткаў”. Правяла яго Людміла Васільеўна Сабірава, мама адзінаццацікласніка Аляксея і сямікласніцы Васіліны. Людміла Васільеўна не толькі расказала аб неабходнасці спасціжэння фінансавай навукі, прывяла аргументы, але і прадставіла факты з жыцця вядомых асоб, якія, дзякуючы правільнаму размеркаванню грашовых сродкаў, змаглі дабіцца пэўных поспехаў і трывала стаць на ногі.

Навучэнцы паспрабавалі размеркаваць сямейны бюджэт з улікам запланаваных выдаткаў, выкарыстаўшы пры гэтым веды, атрыманыя на занятках.

Марыя БЕЛАВА,
класны кіраўнік 11 класа
Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.