Падтрымка — перспектыўным

- 10:44Інфармацыйная гадзіна

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2020 год назначаны 97 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук.

Усе аспіранты выконваюць дысертацыйныя работы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі іх даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных сімпозіумах і канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях, знайшлі практычнае прымяненне ў вытворчасці, медыцынскай практыцы, сельскай гаспадарцы, адукацыйным працэсе.

Распараджэнне накіравана на падтрымку творчай актыўнасці таленавітых маладых даследчыкаў, развіццё айчынных навуковых школ і стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.