Падведзены вынікі конкурсу “Настаўніцкай газеты” на лепшую падпіску

- 10:32Віншаванні

Рэдакцыйна-выдавецкай уста­новай “Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” быў запушчаны конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на ўсе друкаваныя выданні (“Настаўніцкую газету”, газету “Домой!”, часопісы “Спортtime”, “Народная асвета”) на трэці квартал 2022 года сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў трох намінацыях.

Сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сярод абласцей і Мінска лідарства размеркавана наступным чынам:

1-е месца — Магілёўская вобласць;

2-е месца — Віцебская вобласць;

3-е месца — Гомельская вобласць;

4-е месца — Брэсцкая воб­ласць;

5-е месца — Гродзенская вобласць;

6-е месца — Мінская воб­ласць;

7-е месца — Мінск.

 

Сярод гарадскіх устаноў да­школьнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек лепшымі сталі:

1-е месца — Мазыр Гомельс­кай вобласці;

2-е месца — Орша Віцебскай вобласці;

3-е месца — Баранавічы Брэсц­кай вобласці;

4-е месца — Наваполацк Віцебскай вобласці;

5-е месца — Бабруйск Магілёўскай вобласці;

6-е месца — Ліда Гродзенскай вобласці;

7-е месца — Пінск Брэсцкай вобласці.

 

Сярод раённых устаноў да­школьнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі лепшыя вынікі паказалі:

1-е месца — Акцябрскі раён Гомельскай вобласці;

2-е месца — Чавускі раён Магілёўскай вобласці;

3-е месца — Старадарожскі раён Мінскай вобласці;

4-е месца — Хойніцкі раён Гомельскай вобласці;

5-е месца — Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці;

6-е месца — Пружанскі раён Брэсцкай вобласці.

 

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі з 1-га па 3-е месца будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць каштоўныя падарункі: 3D-прынтары (Creality Ender-5 Pro) і шматфункцыянальныя прыстасаванні (Canon MF3010).

 Віншуем пераможцаў!

 

А таксама нагадваем, што конкурс працягваецца, таму ў 4-м квартале ёсць шанс змяніць сітуацыю на сваю карысць і стаць шчаслівым уладальнікам каштоўнага падарунка!  

Працягваецца падпіска на “Настаўніцкую газету” 

Новы навучальны год, як новы сезон, таму вашай увазе новыя рубрыкі: 

“У кантакце” (расказваем пра праекты ў аўтарстве педагогаў і вучняў, якія існуюць на прасторах інтэрнэту і аб’ядноўваюць па інтарэсах некалькі пакаленняў адразу); “Вышэйшы пілатаж” (пра ўзаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы); “Прафсаюзны лідар” (гісторыі поспеху лідараў прафсаюзнага руху);  “Школьны падручнік” (разам з аўтарамі, рэцэнзентамі і настаўнікамі гаворым пра школьныя вучэбныя дапаможнікі).

Акрамя таго, мы запускаем новы дадатак для кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе будзем шукаць адказы на самыя злабадзённыя пытанні дырэктараў і іх намеснікаў.

І, канечне, на старонках газеты будуць размешчаны карысныя матэрыялы з вопыту работы вашых калег, інтэрв’ю, рэпартажы.

Будзем разам!