Падзяка прэзідэнта выкладчыкам і студэнтам

- 10:52Інфармацыйная гадзіна

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена шасці выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Адпаведнае распараджэнне нумар 94рп Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сярод удастоеных дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Антановіч, загадчык кафедры эканомікі і кіравання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксей Быкаў, прафесар кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Шакавец.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне нумар 95рп, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны, высокія паказчыкі ў навуковай і грамадскай дзейнасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю аб’яўлена шэрагу студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.