Падзяка за штодзённыя подзвігі

Увесь свет дзякуе медыкам, якія змагаюцца з каранавірусам. Рэспубліканскія ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вырашылі зрабіць свой уклад у дапамогу бальніцам, што знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы з інфекцыяй.

Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў закупілі і перадалі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска больш за тысячу бутэлек пітной вады, каву, чай, бо і ўрачам, і медсёстрам, і пацыентам неабходна, у першую чаргу, выконваць пітны рэжым.

Урачы і медсёстры, дзякуй вам за штодзённыя подзвігі!