Паказалі лепшае

Праекты і рацыяналізатарскія распрацоўкі навучэнцаў і студэнтаў Віцебшчыны здольны прынесці немалы эканамічны эфект, іх неабходна актыўней выкарыстоўваць у народнай гаспадарцы.

Такую задачу паставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец пры наведванні выставы-прэзентацыі творчасці навучэнцаў устаноў адукацыі вобласці падчас правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. У дні свята тэрыторыя Гарадоцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В.Дарошчанкі ператварылася ў вялікую дэманстрацыйную пляцоўку, дзе разгарнуліся выстава-прэзентацыя, маладзёжная арт-выстава і экспазіцыя сельскагаспадарчай рэтратэхнікі, а таксама прайшлі канцэрты лепшых самадзейных калектываў і індывідуальных выканаўцаў з устаноў адукацыі Прыдзвіння. Высокую ацэнку кіраўніка вобласці атрымалі арганізацыя і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне вучэбнага працэсу ў гарадоцкім каледжы, што дазваляе ўстанове рыхтаваць кваліфікаваныя кадры для народнай гаспадаркі рэгіёна.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.