Пакінем Еўрасаюз нават без здзелкі!

- 11:43Інфармацыйная гадзіна

Урад Вялікабрытаніі гатовы выйсці з Еўрасаюза нават без заключэння пагаднення аб умовах далейшага супрацоўніцтва паміж Лонданам і Бруселем, калі парламент у час, які застаўся да выхаду, не падтрымае план, прапанаваны прэм’ер-міністрам Тэрэзай Мэй.

Пра гэта заявіла лідар урадавай большасці ў Палаце абшчын Андрэа Лідсам, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle. “Прававая пазіцыя ўрада заключаецца ў тым, што мы пакінем Еўрасаюз без здзелкі”, — прыводзіць словы Андрэа Лідсам агенцтва Reuters.

Па словах лідара Палаты абшчын, выбаршчыкі на месцах незалежна ад таго, падтрымлівалі яны выхад Вялікабрытаніі са складу ЕС або галасавалі супраць гэтага на рэферэндуме 2016 года, у цяперашні момант выступаюць за тое, каб правесці Brexit як мага хутчэй і не прасіць Брусель аб пераносе тэрмінаў, паведамляе ТАСС.

Палата абшчын 14 лютага адхіліла прапанаваныя папраўкі да тэхнічнага дакумента, дзе прапісаны ўмовы выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза. Папраўка прапаноўвала новае парламенцкае галасаванне па ўхваленні пагаднення паміж Лонданам і Бруселем да 27 лютага. Палата абшчын адхіліла таксама папраўкі, якія прадугледжвалі перанос даты Brexit з 29 сакавіка як мінімум на тры месяцы.