Палешукі за здаровы лад жыцця

Падведзены вынікі рэспубліканскага фестывалю “Лета — пара спартыўная!». Гомельская вобласць сярод лідараў па колькасці прызавых месцаў.

У намінацыі “Сцяжынкі малой радзімы ў спартыўным калейдаскопе лета” 1-е месца занялі Александр Краўчук — настаўнік фізічнай культуры і здароўя, і Аксана Луцко — настаўніца інфарматыкі мазырскай сярэдняй школы № 15 імя генерала Я.С.Барадунова. На 2-м месцы Юлія Барысевіч, настаўніца фізічнай культуры і здароўя мазырскай сярэдняй школы № 14.

У намінацыі “75 мірных гадоў — час рэкордаў і перамог” 2-е месца ў Віялеты Дземідовіч, навучэнкі 8 класа калінкавіцкай сярэдняй школы № 7. На выдатна прадэманстравала “Сямейныя спартыўныя традыцыі” жыхароў Калінкавіч мясцовая настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 6 Алена Отчык — у яе 1-е месца.

Дарэчы, фестываль праводзіўся для ўкаранення новых форм і метадаў работы з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця і культуры вольнага часу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.