Памяць і традыцыі

З даўніх часоў існуе традыцыя памінаць памерлых на дзясяты дзень пасля Вялікадня. Да гэтага рыхтаваліся загадзя. 13—14 красавіка ў рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна ладзяцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні месцаў пахавання воінаў, абаронцаў Айчыны і помнікаў архітэктуры.

Вучні 5—8 класаў разам з класнымі кіраўнікамі і пад кіраўніцтвам настаяцеля царвы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Поўбераг іерэя Дзмітрыя Смурагі наведалі месцы пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Вераб’евіцкага сельскага савета, помнікі загінулым землякам, добраўпарадкавалі іх, прывялі ў належны стан. Мерапрыемствы блаславілі малітвай перад пачаткам добрай справы, праведзена гутарка з вучнямі. Айцец Дзмітрый расказаў пра важнасць малітвы за тых, хто пайшоў у свет іншы, а таксама аб падтрыманні чысціні і парадку ў месцах пахаванняў. Усе вучні працавалі старанна, усведамляючы неабходнасць ушанавання памяці памерлых.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.