Пан Гі Мун дзякуе беларускаму прэзідэнту за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне

- 12:53Інфармацыйная гадзіна

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун на праведзенай 27 верасня сустрэчы падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за паслядоўную падтрымку ААН і актыўную дзейнасць Беларусі ў арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка і Пан Гі Мун абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, падкрэсліўшы недапушчальнасць у любым канфлікце ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў неабходнасць прыняцця тэрміновых рашучых мер, накіраваных на спыненне ваенных дзеянняў, асабліва з улікам магчымага разрастання канфлікту на ўсю тэрыторыю Еўропы.
Генеральны сакратар ААН падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне, адзначыўшы, што Мінск стаў сімвалам міру.
Аляксандр Лукашэнка таксама пакінуў запіс у Кнізе подпісаў ганаровых субяседнікаў генсека ААН.