Папярэднія звесткі аб дакладных подпісах прадставіў Цэнтрвыбаркам

- 10:08Выбары 2015

Цэнтрвыбаркам Беларусі 1 верасня размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.

Так, колькасць дакладных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380. Па выніках праверак колькасць дакладных подпісаў у падтрымку патэнцыяльнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139 877, Віктара Цярэшчанкі — 6 699, Мікалая Улаховіча — 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.
Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Цяпер, з 22 жніўня па 5 верасня, ідзе прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.