Парад прафесій

- 15:31Нам пішуць

Прафесійная арыентацыя школьнікаў — гэта не асобная галіна работы школы, а цэлая сістэмы ўздзеяння вопытных педагогаў на навучэнцаў падчас урокаў і пазакласнай работы, накіраваная на падрыхтоўку вучняў да выбару прафесій з улікам асабістых інтарэсаў.

На прыступцы пачатковай школы фарміруецца станоўчае стаўленне да працы, раскрываецца яе важнасць і неабходнасць для грамадства, фарміруецца патрэба быць карысным людзям. На гэтай стадыі ствараецца пэўная наглядная аснова, на якой грунтуецца далейшае развіццё прафесійнага самасвядомасці. Для малодшага школьніка характэрны высокі ўзровень дапытлівасці, ён эмацыянальна рэагуе на ўсё новае, лёгка паддаецца ўплыву знешніх абставін, з жаданнем выконвае працоўныя даручэнні, імкнецца да актыўнай дзейнасці.

Нядаўна ў пачатковай школе Чэрыкава праводзіўся тэматычны тыдзень прафарыентацыі “У свеце прафесій”. У рамках тыдня былі арганізаваны класныя і інфармацыйныя гадзіны ў 1—4 класах: “У свеце прафесій”, “Парад прафесій”, “У меня растут года”, “Падарожжа ў свет прафесій”, “Сустрэча з працай”. Прайшлі таксама конкурс малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”, “Кім я хачу стаць, гульня “Поле цудаў “Все работы хороші”, клубная гадзіна “Прафесіі дарослых”, круглы стол “Калі я вырасту, то стану …”, які правяла выхавальнік групы падоўжанага дня Наталля Віктараўна Шалаева.

Да пачатку мерапрыемства дзецям было даручана выканаць дамашняе заданне — падрыхтаваць і прадставіць невялікі праект на тэму “Прафесіі ў маёй сям’і”, з якім усё справіліся на выдатна. Мерапрыемства праходзіла ў цікавай і пазнавальнай форме. З дзецьмі была арганізавана работа ў парах. У праграму круглага стала ўваходзілі заданні “Працягні прыказку”, “Збяры прыказку”, “Адгадай загадкі” і іншыя. Слухаючы аповед педагога пра рэдкія прафесіі, навучэнцы даведаліся шмат новага і цікавага. Асабліва ім спадабалася фізкультхвілінка, дзе трэба было паказаць пантаміму пра работніка пэўнай прафесіі.

Псіхолаг школы Вольга Алегаўна Макштарова правяла шэраг мерапрыемстваў для навучэнцаў 3-4 класаў: гульню “На што патраціць жыццё”, дэферэнцыравана-дыягнастычны апытальнік з мэтай вывучэння прафесійных схільнасцей, намераў, а таксама выяўлення цікавасці навучэнцаў да пэўных галін дзейнасці, асветніцкую гульню “У свеце прафесій”.

Удзельнічалі ў тэматычным тыдні і іншыя педагогі, якія арганізавалі конкурс малюнкаў “Прафесіі маёй сям’і”, адкрытае выхаваўчае мерапрыемства “Прафесіі ад А да Я”, у якім паказалі важнасць і значнасць усіх прафесій. Праз міні-выступленні і тэатралізаваную пастаноўку, дзеці даведаліся пра тое, наколькі важная кожная прафесія, аб прафесійных навыках і ўменнях. У пачатку мерапрыемства школьнікі расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў, аб сваёй самай любімай прафесіі. Затым педагогі правялі з навучэнцамі цікавыя прафарыентацыйныя гульні і конкурсы, раней не вядомыя ім. Усе этапы мерапрыемства суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй. Станоўчым момантам з’яўляўся ўдзел гледачоў, якія разам з навучэнцымі адгадвалі загадкі аб прафесіях, падтрымлівалі іх.

Таццяна ХНЫКАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай пачатковай школы Чэрыкава.