Парламент даў дабро на авіяўдары

- 16:16Інфармацыйная гадзіна

Вялікабрытанія нанесла першыя авіяўдары па пазіцыях тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” ў Сірыі. Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе каралеўства.
“Авіяўдар быў нанесены на тэрыторыі Сірыі. Знішчальнікі вярнуліся на базу”, — паведаміла агенцтва.
Падрабязнасці аперацыі не прыводзяцца.
Раней парламент Вялікабрытаніі санкцыянаваў нанясенне ўрадаў ВПС каралеўства па пазіцыях “Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі. У час галасавання ў ноч на 3 снежня ў Палаце абшчын брытанскага парламента 397 дэпутатаў падтрымалі прапанову прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана пачаць бамбардзіроўкі тэрарыстаў з групоўкі. 223 народныя выбраннікі выказаліся супраць.
Менш як праз дзве гадзіны пасля гэтага з брытанскай авіябазы Акратыры на Кіпры вылецелі два знішчальнікі Tornado для паражэння мэт на тэрыторыі Сірыі.