Пароль неўміручасці — мова

- 10:37Нам пішуць

21 лютага ў Малабераставіцкай сярэдняй школе з мэтай фарміравання цікавасці да беларускай мовы ў кожным класе прагучалі паведамленні пра Міжнародны дзень роднай мовы.

Вучні даведаліся, што рашэнне аб уключэнні Дня роднай мовы ў штогадовы план мерапрыемстваў было прынята на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Для таго, каб мова існавала, неабходна, каб на ёй размаўляла не менш за сто тысяч чалавек, а каб жыла і развівалася — не менш за мільён. На сёння жывых моў налічваецца каля 250. За ўсю гісторыю чалавецтва “мёртвымі” сталі больш за дзевяць тысяч. Сярод іх — латынь, санскрыт, старажытнаруская, старажытнаперсідская.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у мове сваё бачанне свету. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, характар грамадскай думкі, культура, мастацтва — усё гэта адлюстроўваецца ў мове.

Дзеці на занятках зразумелі, што пакуль жыве мова, жыве і народ.

Жанна КОЗЕЛ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Малабераставіцкай сярэдняй школы.