Пасадзілі дрэвы

У рамках акцыі “Пасадзі дрэва” вучні Верцялішкаўскай сярэдняй школы пасадзілі дрэвы, якім далі імёны: Дабро, Шчасце, Каханне, Творчасць і інш.

Акцыя прыцягнула ўвагу моладзі да экалагічных праблем, прымусіла задумацца, што прыродныя рэсурсы трэба берагчы, што наша будучыня — у нашых руках. Акрамя таго, у Год малой радзімы ў дзяцей з’явіўся яшчэ адзін шанц зрабіць нешта карыснае і неабходнае для Верцялішак.

Юлія КЕЛЬНІК,
настаўніца англійскай мовы Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.