Паштоўкі і відэаролікі

Установы адукацыі Светлагорскага раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім марафоне #спасибомедикам, які арганізаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і РУП “Белпошта”.

Кожны навучэнец, рыхтуючы паштоўку для медыцынскіх работнікаў, імкнуўся ўкласці ў яе часцінку сваёй душы і выказаць шчырыя словы падзякі. Дзякуй за тое, што днём і ўначы, без выхадных і адпачынку медыцынскія работнікі прыхо­дзяць на дапамогу і нясуць цяжар велізарнай адказнасці за кожнага чалавека. Як расказаў куратар Светлагорскага раённага савета старшакласнікаў педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” Георгій Неўдах, выхаванцы Светлагорскага раённага савета старшакласнікаў не толькі адправілі паштоўкі для медыкаў, але і вырашылі, што могуць зрабіць відэаролік са словамі падзякі. Яго можна паглядзець па QR-кодзе.

— Падчас работы з дзецьмі адчувалася іх стараннасць, жаданне дапамагчы ў гэтай складанай сітуацыі. Таму з упэўненасцю магу сказаць, што падрастаючаму пакаленню не абыякавая будучыня нашай краіны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.