Пашыраем гарызонты ведаў

Гульня праходзіць на базе сярэдняй школы № 1 — ініцыятара ін­тэлектуальнага спаборніцтва. Ужо адбыліся 4 гульні з удзелам вучняў 9—11 класаў. Кожная з іх падарыла шмат станоўчых эмоцый, стаўшы выдатнай пляцоўкай для наладжвання сяброўскіх кантактаў, вясёлага і карыснага баўлення часу.

На працягу 7 раўндаў вучні адказваюць на розныя пытанні, якія тычацца англамоўных краін, сусветных навін за мінулы месяц, музыкі, цікавых фактаў, тэматычных малюнкаў і фотаздымкаў, граматыкі і інш. Паслядоўнасць і тэматыка раўндаў, катэгорый і заданняў улічвае індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы дзяцей, міжпрадметныя сувязі, пазаўрочную дзейнасць, змест вучэбна-метадычных комплексаў па англійскай мове.

“Ліга ведаў” — гэта займальны і цікавы спосаб праверыць эрудыцыю і веды, хуткасць рэакцыі і кемлівасць. Падчас гульні дзеці даведваюцца штосьці новае, успамінаюць забытае.

Па выніках гульняў каманды-пераможцы ўзнагароджваюцца медалямі, граматамі і салодкімі прызамі.

У планах — папулярызацыя праекта з мэтай выхаду на абласны ўзро­вень.

Аляксей ПРАТАСЮК,
настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 1 Пінска.