“Пастаянна імкнуцца, працаваць, шукаць напрамкі развіцця”

Беларусі трэба імкнуцца трапіць у групу краін з высокім узроўнем даходу, заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў у эфіры праграмы “Актуальнае інтэрв’ю” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што ў эканоміцы трэба сур’ёзным чынам працаваць, каб падцягнуць заработныя платы грамадзян, у якіх яны ніжэйшыя, чым сярэдняя зарплата па краіне. “Але нам нельга апынацца ў сітуацыі, калі мы будзем задаволены самі сабой. Трэба пастаянна імкнуцца, працаваць, шукаць напрамкі развіцця, каб, не запавольваючы, трапіць у групу краін з высокім узроўнем даходу. Хоць і там спыняцца не трэба”, — упэўнены прэм’ер-міністр.

“Трэба разумець, што ёсць цэлыя краіны, якія мы апярэджваем, але яшчэ ёсць і маса дзяржаў, якія ў частцы матэрыяльнай вытворчасці, інавацыйнасці і навукаёмістасці эканомікі апярэджваюць нас. Нам ёсць куды імкнуцца і каго даганяць”, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што ў 2018 годзе эканоміка краіны павінна расці. Як чакаецца, тэмп росту ВУП складзе 103,5 працэнта. “Мы — эканоміка, якая развіваецца. І адна з праблем, што атрымліваюць такія эканомікі, — гэта пастка сярэдняга даходу, калі грамадзяне, эканамічныя ўлады пачынаюць быць задаволенымі сваімі вынікамі і лічыць, што яны дасягнулі мяжы. Гэтага быць не павінна”, — рэзюмаваў ён.