Паступова ідзём да стварэння адзіных рынкаў электраэнергіі, нафты і газу

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў канстатуе адсутнасць спрэчак паміж Беларуссю і Расіяй у нафтагазавай тэматыцы. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

“Вырашаны нарэшце нашы газава-нафтавыя спрэчкі, якія часам або дастаткова рэгулярна раней здараліся. Мы прыйшлі да кансэнсусу. Прынялі дакумент па гэтым пытанні. Усе рознагалоссі зняты, і сёння ніякіх перашкод для паставак газу ў Беларусь па ўзгодненых цэнах няма. Ніякіх спрэчак пры пастаўках нафты няма”, — сказаў пасол.

Ён адзначыў, што бакі ў рамках ЕАЭС пачалі наступны этап — перагаворы аб фарміраванні з 2019 года адзінага рынку электраэнергіі, адзіным рынку нафты і газу, які павінен пачаць працаваць у 2025 годзе ў ЕАЭС. “Нельга сказаць, што паспяхова і хутка праходзяць перагаворы, але час ёсць, разуменне прыходзіць”, — канстатаваў Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат таксама не бачыць напружанасці вакол работы наглядных службаў, асабліва ў галіне якасці харчовай прадукцыі.

У цэлым па выніках 2017 года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас. “Тэмп росту каля 124 працэнтаў. Гэта рост рабочых месцаў. Паколькі лічбы тавараабароту — гэта акантоўка галоўнага — эканомікі”, — падкрэсліў пасол.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *