Патрыятызм у песнях

- 14:16Навіны рэгіёнаў

Магчымасць выказаць любоў да Радзімы мовай музыкі і песень даў моладзі фестываль патрыятычнай песні “Чырвоны гваздзік”, які чарговы раз адбыўся на Магілёўшчыне.

Арганізатарамі музычнага фестывалю, накіравана­га на грамадзянскае станаўленне і выхаванне падрастаючага пакалення, выступаюць абласное ка­дэцкае вучылішча і Магілёўскі інстытут МУС. Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі прадстаўнікі кадэцкіх вучылі­шчаў і спецыялізаваных ліцэяў з усёй Беларусі, а таксама ­навучэнцы спецыялізаваных устаноў Тулы і Бранска (Расія).

Канкурсанты выступалі на сцэне з добра вядомымі ў народзе песнямі. Маладыя лю­дзі пранікнёна і пачуццёва выконвалі кампазіцыі пра вайну, любоў да Радзімы, пра сапраўдных людзей, гатовых у цяжкую хвіліну прыйсці на дапамогу. Моладзь прысвячала свае выступленні загінуўшым героям, тым, хто выжыў на палях бітваў.

Гран-пры фестывалю сёлета дасталася прадстаўніцы юрыдычнага паліцэйскага каледжа Тулы Уладзе Зарыпавай. Узнагародамі адзначылі і шэраг лаўрэатаў. Астатнія канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзель­нікаў і памятныя падарункі.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.