Пазнай малую радзіму

2018-ы аб’яўлены Годам малой радзімы. Вось вучні 2-х класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка разам з класнымі кіраўнікамі і вырашылі ў гэты знамянальны год наведаць цікавыя і прыгожыя гістарычныя аб’екты нашай малой радзімы.

Падарожжа мы пачалі з замкавага комплексу “Мір”, які славіцца багатай гісторыяй. Доўгі час тут жылі розныя дынастыі князёў. Ды замак стаў сведкам не толькі раскошы і бліскучых княжаскіх часоў, але і сапраўдных трагедыяй. Падчас Другой сусветнай вайны замак захапілі фашысты і ў яго сценах арганізавалі гета. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе прытулак у замку знайшлі мясцовыя жыхары, у якіх вайна адабрала дах над галавой. Ну, а потым пачаўся мірны час. Доўгі час замак стаяў у запусценні, пакуль дзяржава не прыняла рашэнне аб пачатку яго аднаўлення.

Цяпер гэта прыгожы і велічны сведак гісторыі нашай краіны.

Шмат яшчэ ў нашай роднай старонцы запамінальных мясцін. І мы абавязкова з імі пазнаёмімся. Бо быць сапраўдным грамадзянінам — значыць вывучаць і берагчы гістарычную каштоўнасць сваёй краіны.

Вікторыя КРЫВАПУСТ,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка.