Педагог Ірына Богдан падрыхтавала дзясяткі пераможцаў 3-га і 4-га этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі

Выдатнік адукацыі, настаўніца біялогіі з 35-гадовым стажам Ірына Богдан — педагог з дзівоснай працаздольнасцю. Да яе цягнуцца і дзеці, і бацькі, бо ведаюць, што з гэтым педагогам нельга не асвоіць біялогію на выдатна.