Педагогі спецыяльнай школы-інтэрната Навагрудка працягваюць традыцыі былога кіраўніка Леаніда Пашынскага

Ва ўстанове, якая ўдастоена гонару насіць імя Леаніда Фёдаравіча Пашынскага, выдатніка народнай адукацыі, заслужанага настаўніка БССР, захоўваюць памяць пра земляка і выхоўваюць маладое пакаленне на традыцыях патрыятызму і любові да сваёй зямлі.