Пенсія павінна зарабляцца

Атрыманне зарплаты ў канверце негатыўна паўплывае на будучае пенсіянаванне. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у ходзе анлайн-канферэнцыі.

“Грамадзяне, згаджаючыся на работу без афармлення працоўных адносін і (або) атрыманне заработнай платы ў канверце, не задумваюцца аб тым, што іх чакае ў будучым пры назначэнні пенсіі, — са шкадаваннем канстатаваў Валерый Кавалькоў. — Меры, якія прымаюцца ў апошнія гады ў рэспубліцы, накіраваны на фарміраванне ў грамадстве разумення, што пенсія павінна зарабляцца, а таксама на стымуляванне работнікаў да легалізацыі працоўнай дзейнасці і даходаў ад яе ажыццяўлення”.
Так, для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце са студзеня бягучага года патрабуецца наяўнасць не менш як 15 гадоў работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Для вылічэння пенсіі абавязкова ўлічваецца заработак работніка па даных фонду (у бягучым годзе заработак вылічваецца за апошні 21 год запар стажу работы, у 2016 годзе — за 22 гады, у 2017 годзе — за 23 гады і г.д.).