Пераемнасць традыцый

- 10:22Навіны рэгіёнаў

У гонар 100-годдзя ЛКСМБ 24 верасня ў Гомелі заклалі алею.

Ветэраны камсамольскага руху і прадстаўнікі актыву сучаснага маладзёжнага саюза пасадзілі дрэўцы ў цэнтры горада над Сожам — на вуліцы Пушкіна. Высадкі — як сімвал пераемнасці традыцый. Новы зялёны масіў з часам стане ўпрыгажэннем усяго горада. Таксама прадстаўнікі маладзёжнага руху розных пакаленняў правялі ўрачысты мітынг ля помніка камсамольцам Гомеля. Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, пачаўся з сустрэчы пакаленняў у кінатэатры імя М.І.Калініна. У планах прэзентацыя тэматычнай экспазіцыі, якая, упэўнены арганізатары з Гомельскага гаркама БРСМ, выкліча пачуцці прыемнай настальгіі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.