Пераканаўчая перамога

Шаўкат Мірзіяеў атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Узбекістана. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, ён набраў 88,61 працэнта галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у волевыяўленні.

“За Шаўката Мірзіяева свае галасы аддалі 15 966 724 выбаршчыкі, або 88,61 працэнта з ліку тых, хто прыняў удзел у галасаванні”, — сказаў на брыфінгу старшыня ЦВК Узбекістана Мірза-Улугбек Абдусаломаў.

Прадстаўнік ЦВК паведаміў, што выбары Прэзідэнта Узбекістана прызнаны праведзенымі. Яўка выбаршчыкаў перасягнула 33 працэнты. Парушэнняў пры правядзенні выбараў не было зафіксавана.

Як паведамлялася раней, на пасаду прэзідэнта прэтэндавалі чатыры чалавекі. Гэта Хатамжон Кетмонаў (кандыдат ад Народна-дэмакратычнай партыі), Шаўкат Мірзіяеў (ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі), Сарвар Атамуратаў (ад Дэмакратычнай партыі “Мілій Тыкланіш”) і Нарыман Умараў (ад Сацыял-дэмакратычнай партыі “Адалат”).

За ходам выбараў назіралі міжнародныя наглядальнікі і журналісты. Удзел у назіранні за ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў ажыццяўляла і старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Пазачарговыя выбары прайшлі ва Узбекістане ў сувязі са смерцю Іслама Карымава пасля інсульту ў верасні бягучага года.