Расія: пералік школьных алімпіяд скароціцца на 17 пазіцый

Дзеючы пералік школьных алімпіяд скароціцца на 17 пазіцый у 2018/2019 навучальным годзе, вынікае з праекта загада, тэкст якога размешчаны на федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў, паведамляе МІА “Расія сёння”.

Адпаведны загад павінен быць зацверджаны па ўзгадненні з Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі. Згодна з дакументам, у пералік школьных алімпіяд увойдуць 72 пазіцыі. На цяперашні момант загад Міністэрства адукацыі і навукі Расіі ад 30 жніўня 2017 года налічвае 97 школьных алімпіяд.

У лютым Вольга Васільева казала, што колькасць алімпіяд павінна скарачацца. Раней у інтэрв’ю МІА “Расія сёння” яна адзначала, што 40% прызёраў школьных алімпіяд не набіраюць на АДЭ па профільным прадмеце больш за 60 балаў. Акрамя таго, па словах міністра, 30% выпускнікоў нават не выбіраюць для здачы АДЭ прадметы, па якіх удзельнічаюць у алімпіядах. Пазней яна заяўляла, што наяўнасць алімпіяднікаў, якія не перасягнулі ніжні парог АДЭ па гэтых жа прадметах, сведчыць пра карупцыйны складнік пры правядзенні алімпіяд.