Выхаванцаў лагера “Брыганціна” заклікала спартландыя. Свята “Вас выклікае спартландыя” прапанавала дзецям паўдзельнічаць у конкурсах “Давай пазнаёмімся”, “Тандэм”, “Ровар”, “Пінгвін”, “Бег з перашкодамі” і іншых.
Складаным аказаўся конкурс капітанаў: неабходна было трапіць баскетбольным мячом у карзіну, за 1 хвіліну выканаць як мага больш скачкоў праз скакалку, выбіць з ног саперніка паветраныя шары. Але капітаны не падвялі. Яны заваявалі сэрцы балельшчыкаў і членаў каманд неверагоднай упартасцю і стараннем.
Падтрымка сяброў, выхавальнікаў дапамагла дзецям паспяхова справіцца з усімі выпрабаваннямі. У агульным заліку наймацнейшай стала каманда “Смяшарыкi”.
А арганізавала спартыўнае свята настаўніца фізічнай культуры Валянціна Аляксандраўна Парфір’ева.
Таццяна КРЫШТОФІК,
старшы выхавальнік ДАЛ “Брыганціна”
сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы.