Перамога юнай журналісткі

- 15:58Нам пішуць

Вы можаце сабе ўявіць горад, які клапоціцца пра дзяцей? Горад, які разумее іх і дае тое, што неабходна? Горад, у якім дзеці маюць права прапаноўваць і выбіраць, быць пачутымі, як і любы іншы грамадзянін? Сёння такі горад становіцца рэальнасцю.

З 2006 года ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) была прапанавана і пачала развівацца ініцыятыва “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Навагрудак далучыўся да міжнароднай ініцыятывы ў 2012 годзе, а першага верасня 2017 года стаў дзясятым горадам Беларусі, які атрымаў сертыфікат ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”.

Пра гэта напісала вучаніца 10 “А” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка Паліна Новікава. Яна расказала, як змяніўся яе родны горад за апошнія шэсць гадоў у ходзе рэалізацыі ініцыятывы, узняла праблемы, якія хвалююць сучасную моладзь, нагадала пра любоў да малой радзімы.

Шчырае пасланне не пакінула абыякавымі членаў журы рэспубліканскага конкурсу “Юны журналіст у горадзе, дружалюбным да дзяцей”. Паліна атрымала ганаровае 2 месца і была ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падарункам ЮНІСЕФ.

Алена КАЗАК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 5 Навагрудка.