Перамогі зборнай Беларусі ў матчах чэмпіянату свету ў Мінску дапамогуць навучэнцам дзіцяча-юнацкіх школ

Перамогі зборнай Беларусі ў матчах чэмпіянату свету ў Мінску дапамогуць навучэнцам дзіцяча-юнацкіх школ краіны дзякуючы праекту Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Згодна з умовамі праекта Прэзідэнцкі спортклуб кожнаму гульцу беларускай зборнай, які закінуў пераможную шайбу, і варатару каманды, які сыграў “на нуль”, дае права вызначыць дзіцяча-юнацкую хакейную школу, якой будзе аказана бязвыплатная дапамога для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Будучыя зоркі хакея змогуць атрымаць Br75 млн або адразу ў два разы больш (калі перамога будзе сухой) пасля кожнага паспяховага паядынку беларускай каманды на лёдзе “Мінск-Арэны” падчас сусветнага чэмпіянату. Праект дзейнічае з 2010 года і за мінулы час прынёс школам больш за Br200 млн спонсарскай дапамогі. Яго рэкардсменам з’яўляецца форвард Андрэй Касціцын. Ён тройчы накіроўваў пераможныя шайбы ў вароты сапернікаў, а матэрыяльную дапамогу — у родную СДЮШАР наваполацкага хакейнага клуба “Хімік”. Таксама правам выбару “адрасата” змаглі скарыстацца Яўгеній Кавыршын (Салігорская ДЮСШ па гульнявых відах спорту), Міхаіл Стэфановіч (Гродзенская СДЮШАР № 10), Аляксей Калюжны (СДЮШАР хакейнага клуба “Юнацтва-Мінск”), Андрэй Мезін (СДЮШАР хакейнага клуба “Хімік”, Наваполацк) і Аляксей Угараў (СДЮШАР хакейнага клуба “Юнацтва- Мінск”).
Акрамя сертыфікатаў на права выбару школы Прэзідэнцкі спартыўны клуб прызначыў кожнаму аўтару пераможнай шайбы і галкіперу, які сыграў сухі матч, каштоўныя прызы і сувеніры.

Па матэрыялах БелТА.