У заключным вочным этапе паспрабавалі сілы 526 навучэнцаў, з іх 160 узнагароджаны дыпломамі, паведамілі ў ВДУ карэспандэнту “Настаўніцкай газеты”.
Кожны пяты з пераможцаў сёлетніх універсітэцкіх алімпіяд у Беларусі дасягнуў поспеху ў ВДУ імя П.М.Машэрава.
У суботу, 11 сакавіка, у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава пераможцам уручылі дыпломы. Алімпіядныя выпрабаванні для паступлення на 17 спецыяльнасцей былі арганізаваны па 10 вучэбных прадметах: беларускай і англійскай мовах, біялогіі, выяўленчым мастацтве, гісторыі Беларусі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы, фізічнай культуры і здароўі, хіміі. На старце спаборніцтва ў анлайн-рэжыме было зарэгістравана больш за 1000 заявак, 940 удзельнікаў прайшлі першы этап (усяго ў 18 рэгіянальных установах вышэйшай адукацыі, дзе праводзіліся алімпіяды, крыху больш за 1900). У заключным, вочным этапе паспрабавалі сілы 526 навучэнцаў, з іх 160 узнагароджаны дыпломамі (у рэспубліцы — 820). Такім чынам, 19,5 працэнта з усіх пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд паспяхова прайшлі выпрабаванні ў ВДУ.
— Прыемна бачыць такую актыўнасць сярод нашых будучых абітурыентаў, — адзначыла рэктар ВДУ імя П.М.Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Багатырова. — Характэрна, што склаўся дастаткова высокі конкурс. Не было ніводнага прадмета, дзе б спаборнічалі, напрыклад, 2—5 удзельнікаў — на маю думку, гэта выразнае сведчанне запатрабаванасці і даверу да ўніверсітэта з боку навучэнцаў, іх педагогаў і бацькоў. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні алімпіяды, пераможцамі сталі тыя, хто на заключным этапе набраў не менш за 50 працэнтаў ад максімальнай колькасці магчымых балаў за правільна выкананыя заданні, прытым што колькасць пераможцаў не можа перавышаць 40 працэнтаў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў па прадмеце.
Чытайце матэрыял Таццяны БОНДАРАВАЙ у нумары ад 14 сакавіка 2023 года.