Перашкаджаюць толькі законы фізікі

- 11:11Выхаванне

Каля 50 аматараў тэхнікі сабралася ў Мінску з 16 па 18 мая. Спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце прайшлі  ў межах ХVII Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту “ТэхнаСпорт”.

Каманды ўсіх абласцей, Мінска і Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ўключалі юных спартсменаў, якія ўжо прайшлі адборачныя спаборніцтвы і паказалі хуткасць і манеўранасць сваіх мадэлей.

За тры дні заездаў удзельнікі прадэманстравалі ўменне фігурнага кіравання мадэлямі класа РЦБ (задача — як мага хутчэй праехаць складаны маршрут і збіць як мага менш расстаўленых на ім фішак), майстэрства кіравання шасэйнымі і бездарожнымі мадэлямі. Спецыяльныя трасы для заездаў падрыхтавалі ў Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

Як жартуюць самі аўтамадэлісты, іх спорт нескладаны, толькі законы фізікі перашкаджаюць.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 55, 21 мая 2019 года.

Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота аўтара.