8 кастрычніка ў краіне стартаваў сацыяльна-адукацыйны праект “Першыя”, удзельнікамі якога могуць стаць вучні 9—11-х класаў. У рамках ініцыятывы школьнікі раcпрацуюць уласную ідэю, атрымаюць магчымасць палепшыць навыкі публічнага выступлення, наведаюць кансультацыі прафесійных экспертаў.
Летась праект праходзіў пад назвай velcom YOUTH. У гэтым годзе конкурс будзе праведзены больш маштабна: з воркшопамі і адукацыйнымі мерапрыемствамі ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве і Віцебску. Пашырыцца і яго тэматыка: да кірункаў “Тэхналогіі”, “Культура” і “Інклюзія” далучыцца блок “Экалогія”. Больш падрабязна пра гэта можна даведацца на сайце generation.а1.by.
Аўтары самых яркіх, цікавых, значных, перспектыўных і арыгінальных ідэй трапяць у лік 10 фіналістаў і выйдуць у чырвоны круг маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 2020.