Перспектывы развіцця

- 9:36Актуально

Перспектывы развіцця міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмеркавалі на Форуме рэктараў у Душанбэ.

— Ва ўмовах сур’ёзных выклікаў сучаснасці важна рэалізоўваць адзіныя падыходы ў пытаннях павышэння якасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбамі сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацоўваць навуковае супрацоўніцтва, маладзёжную палітыку. І для гэтага мы павінны выкарыстоўваць усе магчымыя механізмы, — заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у Таджыкскім нацыянальным універсітэце на Форуме рэктараў УВА Беларусі і Таджыкістана.

Адной з асноўных задач плённага супрацоўніцтва дзвюх краін беларускі бок лічыць выкарыстанне патэнцыялу ўніверсітэцкай навукі для далейшага павышэння ўзроўню адукацыі. У сувязі з гэтым кіраўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі прапанавала вывучыць магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў па распрацоўцы тэхналогій і абсталявання ў галіне інжынерыі паверхні, нанясення шматфункцыянальных пакрыццяў, вырабаў медыцынскага прызначэння і прыбораў, а таксама хімічных, біялагічных, нана- і IT-тэхналогій.

У цяперашні час УВА Беларусі і Таджыкістана рэалізуюць 109 дагавораў і яшчэ 24 заключаны ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Таджыкістан. Такія пагадненні ствараюць добры фундамент для далейшага ўзаемадзеяння паміж установамі вышэйшай адукацыі.

 

Чытайце ў матэрыяле Вольгі Антоненкавай у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.