Песні, апаленыя вайной

- 11:55Культура

На пачатку мая ў Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх Святых адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу “Песні, апаленыя вайной”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фестываль праводзіць БДПУ імя Максіма Танка пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння. 3 мая галоўная педагагічная альма-матар краіны прымала ўдзельнікаў гала-канцэрта.

— Наш універсітэт удзяляе вялікую ўвагу захаванню духоўных каштоўнасцей, якія маюць ключавое значэнне для ўстой­лівага развіцця беларускага грамадства, росквіту нашай Радзімы, — адзначыў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. — Фестываль-конкурс “Песні, апаленыя вайной” закліканы аб’яднаць яго ўдзельнікаў у высакароднай справе захавання ўнікальнай культурнай спадчыны, якую складаюць ваенныя песні. Ён з’яўляецца своеасаблівай данінай памяці ўсім тым, хто да канца выканаў свой воінскі і працоўнай абавязак перад Радзімай у гады ваеннага ліхалецця, абараняючы яе свабоду і незалежнасць.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 51, 11 мая.

Святлана ШЫЯН,
начальнік прэс-службы БДПУ імя Максіма Танка.