Пхеньян і Сеул згадзіліся вызваліць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі

- 11:21Інфармацыйная гадзіна

Пяты ў гісторыі і трэці ў бягучым годзе міжкарэйскі саміт прайшоў у сталіцы КНДР з 18 па 20 верасня.

КНДР і Рэспубліка Карэя ў другі дзень міжкарэйскага саміту прынялі сумесную заяву, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap. Цырымонія падпісання дакумента трансліравалася ў прамым эфіры. Аб выніках перагавораў лідары дзвюх краін расказалі на прэс-канферэнцыі.

Бакі ўзгаднілі канкрэтныя крокі па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, дамовіліся ўстараніць усе крыніцы канфлікту. У дэкларацыі па выніках саміту гаворыцца таксама аб тым, што Рэспубліка Карэя і КНДР маюць намер падаць заяўку на сумеснае правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў у 2032 годзе і накіраваць адзіныя каманды на гульні 2020 года ў Токіа.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын адзначыў, што падпісаная заява набліжае эпоху міру і росквіту. Пхеньян і Сеул згадзіліся вызваліць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.

КНДР заявіла аб гатоўнасці дэманціраваць ракетны палігон Танчхан, а таксама дапусціць туды замежных наглядальнікаў для кантролю працэсу дэмантажу. Таксама лідар КНДР Кім Чэн Ын згадзіўся цалкам закрыць ядзерны рэактар у ядзерным цэнтры Ёнбен.

Важным пунктам дэкларацыі стала пытанне зніжэння ваеннай напружанасці на Карэйскім паўвостраве. З гэтай мэтай краіны створаць сумесны ваенны камітэт для забеспячэння кругласутачнай сувязі з мэтай прадухілення канфліктаў.

Акрамя таго, КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся аднавіць работу Кэсонскага індустрыяльнага комплексу, закрытага ў 2016 годзе, і турыстычнага праекта ў гарах Кымгансан. Дакладная дата адкрыцця пакуль не названа, але ў пагадненні гаворыцца, што гэта адбудзецца, як толькі дазволіць сітуацыя.

Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў дамовіліся адкрыць пастаянна дзеючы цэнтр сустрэч членаў раздзеленых карэйскай вайной сем’яў, а таксама пачаць злучэнне чыгунак дзвюх краін да канца 2018 года.